Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У лютым месяцы работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУА «Навапогосцкая сярэдняя школа імя Г.І.Цітовіча», ДУА «Чапукоўская сярэдняя школа», ПУПКС «Міёрскі», філіяла «Павяцце» СУП «Чарассы», ПУП «Міёрскі мясакамбінат».

Пры правядзенні маніторынгаў асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання проціпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі.

Па выніках праведзеных маніторынгаў у ДУА «Чапукоўская сярэдняя школа» выяўлены парушэнні патрабаванняў да ўтрымання эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, планаў эвакуацыі з будынка пры пажары. На аб'ектах філіяла «Павяцце» СУП «Чарассы» выяўлены парушэнні патрабаванняў да ўтрымання і наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама па навучанні работнікаў мерам пажарнай бяспекі. На аб'ектах ПУПКС «Міёрскі» выяўлены парушэнні патрабаванняў да ўтрымання і наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння, да ўтрымання пажарных вадаёмаў і сістэмы пажарнай сігналізацыі, а таксама па навучанні работнікаў мерам пажарнай бяспекі. У ПУП «Міёрскі мясакамбінат» выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, па навучанні работнікаў мерам пажарнай бяспекі, да ўтрымання сістэм пажарнай сігналізацыі ў працаздольным стане, па абсталяванні будынкаў сістэмамі пажарнай сігналізацыі.

На адрас кіраўнікоў аб'ектаў накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Таксама ў ходзе праводзімых маніторынгаў вывучалася выкананне ліцэнзіятамі ЧТУП «Полацксантэхэлектразбыт» і Міёрскім аддзяленнем Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі на дадзеных аб'ектах. Усе выяўленыя парушэнні ў частцы тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі ліквідаваны ў ходзе правядзення маніторынгаў.

Супрацоўнікі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Начальнік сектара СНіП Міёрскага РАНС                            А.А.Перапечаеў

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт