Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У студзені месяца работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУА «Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томко», «Павяцкая сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза В.А.Бабічава», дзяржаўнай установы культуры «Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці», гасцініцы прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Нікафуд».

Пры правядзенні маніторынгаў аб'ектаў, асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання проціпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі.

Па выніках правядзення маніторынгаў выяўлены шэраг парушэнняў, якія тычацца бяспечнага стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці сродкаў проціпажарнага водазабеспячэння і пажаратушэння, а таксама забеспячэння аб'ектаў неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння. У ходзе праводзімых маніторынгаў таксама вывучалася выкананне ліцэнзіятам ПГУП «Полацксантэхэлектразбыт» і аддзяленнем Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі ў дадзеных установах, парушэнні, дапушчаныя з іх боку, устранены ў ходзе правядзення маніторынгаў. У адрас кіраўнікоў устаноў накіраваны рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых парушэнняў.

Работнікі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Намеснік начальніка Міёрскага РАНС                                   А.В.Бунто

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт