«Школа бяспекі – 2026»
Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Мёршчыны сабраліся ў Мёрскай сярэдняй школе №3 імя Я.А.Томка, каб паказаць свае веды ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі - 2026».
Конкурс праходзіў для трох узроставых катэгорый: 1-4 класы, 5-8 класы і 9-11 класы. Першым этапам конкурсу стала тэсціраванне на веданне правілаў бяспекі жыццядзейнасці. У другім туры школьнікам трэба было прадэманстраваць красамоўства: за адну хвіліну ў вусным выказванні раскрыць адну з зададзеных тэм. Па выніках трэцяга, заключнага этапу, вызначыліся лепшыя ў гарадскім туры конкурсу «Школа бяспекі-2026». Па выніках усіх этапаў спаборніцтва кампетэнтнае журы вызначыла лепшых. Месцы размеркаваліся наступным чынам:
у катэгорыі 9-11 клас: Корсак Аляксей (Чапукоўская сярэдняя школа), у катэгорыі 5-8 клас: Невярко Аляксандр (Узменская базавая школа), у катэгорыі 1-4 клас: Пузако Марыя (Узменская базавая школа)
Пераможцы і прызёры атрымалі граматы і падарункі ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і БРСМ. Лепшыя знаўцы правілаў бяспекі выступяць на абласным этапе конкурсу.