Спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару» пройдзе на Мёршчыне
За студзень 2026 года на тэрыторыі вобласці адбылося 120 пажараў (рост у 2 разы да аналагічнага перыяду мінулага года), на якіх загінула 16 чалавек (рост у 2,3 раза).
З мэтай уплыву на аператыўную абстаноўку з гібеллю людзей на пажарах на тэрыторыі Міёрскага раёна з 11 па 17 лютага 2026 года пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару», асаблівая ўвага будзе нададзена тэрыторыі Павяцкага і Перабродскага сельскіх Саветаў. У межах мерапрыемстваў будзе праводзіцца абследаванне домаўладанняў катэгарызаваных грамадзян, як індывідуальна, так і сумесна з суб'ектамі прафілактыкі, сельскія сходы, мерапрыемствы ў месцах з масавым знаходжаннем.