Аб бяспецы ў жыллёвым фондзе
У сувязі з ускладненнем аператыўнай абстаноўкі, звязанай з ростам колькасці пажараў і гібелі на іх грамадзян на тэрыторыі Міёрскага раёна, работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях як індывідуальна, так і сумесна з суб'ектамі прафілактыкі правялі ў выхадныя дні прафілактычныя мерапрыемствы ў жыллёвым фондзе.
Наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, спраўнасць прыбораў ацяплення, веданне нумароў выкліку экстранных службаў і ўменне правільна рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі – усё гэта і не толькі тлумачылі ратавальнікі падчас наведвання грамадзян на доме.
– Многім грамадзянам даводзіцца тлумачыць, навошта неабходна ўсталёўваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў кожным жылым пакоі, – тлумачыць начальнік Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Рачыцкі. – Нават калі чалавек пражывае адзін, абсталяваць апавяшчальнікамі неабходна кожны жылы пакой, бо не выключана магчымасць узгарання ў любым з пакояў. У такім выпадку пажарны апавяшчальнік дапаможа выявіць узгаранне на ранняй стадыі і прадухіліць бяду.
Растлумачвалі насельніцтву і пра важнасць правільнай эксплуатацыі ацяпляльных печаў.
– Усталяваны перадтопачны ліст, адсутнасць расколін у муры, атынкаваны і пабелены комін печы – гэта не проста набор слоў, а правілы, напісаныя часам – нагадваюць работнікі МНС.