Миорские спасатели приняли участие в акции  «От всей души»

Міёрскія ратавальнікі прынялі ўдзел у акцыі «Ад усёй душы»

Супрацоўнікі Мёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» на базе Аддзялення кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ў горадзе Дзісна.

Выратавальнікі разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі героямі наведалі адзінокіх пенсіянераў, якія чакалі гасцей з нецярпеннем.

- Шчыра віншую вас з Новым годам і Калядамі Хрыстовымі. Жадаю вам моцнага здароўя і цудоўнага святочнага настрою, - звярнуўся да прысутных начальнік аддзела Уладзімір Рачыцкі.

Да віншаванняў далучыліся і казачныя героі, павіншавалі ўсіх з навагоднімі святамі, пажадалі добрага настрою і выканання жаданняў усім прысутным. У завяршэнні госці ўручылі пажылым людзям салодкія падарункі.

- У гэтыя святочныя дні ніхто не павінен застацца без увагі, і мы стараемся праявіць клопат пра тых, хто ў гэтым больш за ўсё мае патрэбу. Сёння мы падарылі часцінку сваёй душы вашым пастаяльцам, - падкрэсліў начальнік аддзела.

Міёрскія ратавальнікі прынялі ўдзел у акцыі «Ад усёй душы» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт