Цель – безопасное жилье

Мэта – бяспечнае жыллё

З працягам інфармацыйнай кампаніі сярод насельніцтва аб эфектыўнасці выкарыстання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў ратавальнікамі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізаваны і праводзяцца мерапрыемствы па наведванні жылога фонду адзінокіх, адзінока пражываючых грамадзян і інвалідаў. Сумесна з работнікамі аховы здароўя і прадстаўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў арганізаваны сумесныя рэйды па асобах, схільных да злоўжывання спіртнымі напоямі.

Работнікамі МНС яшчэ і яшчэ раз расказваюць грамадзянам аб неабходнасці ўстаноўкі АПА, звяртаючы ўвагу на яго своечасовае тэхнічнае абслугоўванне.

- Для праверкі працаздольнасці АПА трэба націснуць на тэст-кнопку, размешчаную побач з лямпачкай, або на саму лямпачку. У старых мадэлях для праверкі неабходна ўставіць стрыжань у цэнтр прылады і дачакацца сігналу, - растлумачыў ратавальнік.

Расказвалі насельніцтву і аб важнасці правільнай эксплуатацыі ацяпляльных печаў.

– Печ – гэта сэрца дома, і па тым, у якім стане яна знаходзіцца, можна меркаваць аб стаўленні да ўласнага дабрабыту дамачадцаў, – расказвае інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Генадзь Барысевіч. – Усталяваны прадтопачны ліст, адсутнасць расколін у муры, атынкаваны і пабелены комін печы – гэта не проста набор слоў, а правілы, напісаныя часам.

Па выніках праведзеных мерапрыемстваў па абследаванні домаўладанняў грамадзян, падрыхтаваны шэраг інфармацый суб'ектам прафілактыкі, а таксама лісты працаздольным сваякам пажылых грамадзян.

Мэта – бяспечнае жыллё | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт