«Тонкі лёд» на Міёршчыне
З 3 па 10 студзеня 2026 года ў Міёрскім раёне пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Тонкі лёд», накіраванае на папярэджанне гібелі людзей на водных аб'ектах у зімовы перыяд. У гэтыя дні ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі Асвода і супрацоўнікамі ўнутраных спраў правядуць прафілактычныя рэйды па вадаёмах.
Мэта дадзенага мерапрыемства – нагадаць грамадзянам аб правілах бяспекі на лёдзе. Акрамя гэтага, у рамках акцыі запланаваны выступленні ў працоўных калектывах і навучальных установах.
Работнікі МНС заклікаюць усіх жыхароў раёна быць уважлівымі і асцярожнымі пры знаходжанні каля вадаёмаў у зімовы перыяд.
Спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Тонкі лёд» накіравана на захаванне жыцця і здароўя грамадзян. Беражыце сябе і сваіх блізкіх, выконваючы правілы бяспекі!