Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У снежні работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах дзяржаўнай установы адукацыі «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў», дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі».

Пры правядзенні маніторынгаў аб'ектаў асаблівая ўвага нададзена пытанням захавання супрацьпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі.

Па выніках правядзення маніторынгаў на аб'ектах выяўлены шэраг парушэнняў, якія тычацца бяспечнай эвакуацыі людзей пры пажары, захавання кіраўнікамі, іншымі службовымі асобамі, работнікамі абавязкаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі. У ходзе праводзімых маніторынгаў таксама вывучалася захаванне ліцэнзіятам (Міёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь) патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі на дадзеных аб'ектах, выяўлены шэраг парушэнняў з боку ліцэнзіята. Кіраўніку накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

У снежні на аб'ектах дзіцячага сацыяльнага прытулку дзяржаўнай установы адукацыі «Міёрскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», аддзялення кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна», праведзены кантрольныя мерапрыемствы, у ходзе якіх устаноўлена, што раней выяўленыя парушэнні ўстаранены ў поўным аб'ёме, на аб'екце кафэ «Аладзін» ТАА «Дзвінскаіл», выяўленыя парушэнні ўстаранены часткова.

Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвых аб'ектах крамы «Дамавы» ІП Рачыцкая (рэалізацыя аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, агнябіяахоўных саставаў, кабель-каналаў), крамы «Электрасіці» ЧТУП «Электрарашэнне» (рэалізацыя аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, кабель-каналаў).

Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

Работнікамі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Інспектар СНП Міёрскага РАНС Г.В.Барысевіч

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт