Святочныя дні без агняной рызыкі

У перыяд з 24 лістапада па 14 снежня ў рэспубліцы была арганізавана шырокарэспандэнтная інфармацыйная кампанія аб эфектыўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і неабходнасці іх устаноўкі ў домаўладаннях, акцыя прадоўжана да 31 снежня 2025 года.

Прадэманстраваўшы сваю высокую эфектыўнасць і актуальнасць, мерапрыемствы, падчас якіх наведваюцца домаўладанні пажылых грамадзян суб'ектамі прафілактыкі, а таксама ўсталёўваюцца за кошт спонсарскай дапамогі (прадпрыемстваў і арганізацый Міёрскага раёна) аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, будуць працягнуты да заканчэння бягучага года.

Галоўнае прызначэнне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка – гэта апавясціць людзей, якія знаходзяцца ў будынку, аб пачатку ўзгарання, ён рэагуе на дым.

Ён не патрабуе падключэння да знешніх сістэм: АПА здольны самастойна выявіць прыкметы пажару і неадкладна апавясціць людзей, якія знаходзяцца побач, гучным гукавым сігналам.

У выпадку ўзгарання дым падымаецца да столі і далей распаўсюджваецца ўздоўж яе, таму найбольш пераважнае размяшчэнне апавяшчальніка – на столі ў сярэдзіне пакоя. Аднак у сітуацыі з нацяжной столлю проста прымацаваць яго не атрымаецца. Альтэрнатыўнае размяшчэнне на сцяне. Дапушчальна мацаванне апавяшчальніка на вертыкальнай паверхні – на вышыні 10–30 см ад столі, – дае рэкамендацыі намеснік начальніка Міёрскага РАНС, Алег Бунто.

МНС рэкамендуе ўстаноўку АПА ў кожным жылым памяшканні. Мігатлівы сігнал святлодыёда чырвонага колеру, размешчанага на корпусе АПА, сведчыць аб яго спраўнасці і знаходжанні ў дзяжурным рэжыме працы. Пры выяўленні задымлення АПА падае перарывісты гукавы сігнал з пастаянным свячэннем святлодыёда чырвонага колеру. Для спынення падачы гукавога сігналу апавяшчальніка трэба ліквідаваць крыніцу задымлення і праветрыць памяшканне.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх! У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары «101» або «112».

Святочныя дні без агняной рызыкі | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт