Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Міёрскім раённым аддзеле па НС
У Міёрскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў Адзіны дзень інфармавання. На мерапрыемстве прысутнічаў намеснік начальніка Віцебскага ўпраўлення МНС Аляксей Макеенка.
Намеснік начальніка ўпраўлення спыніўся на пытаннях дысцыпліны і выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама нагадаў аб адказнасці, якая ўзнікае ў выпадку парушэння нормаў законаў і правілаў, закрануў тэму індывідуальнага стаўлення кожнага работніка да выканання сваіх службовых абавязкаў, звярнуў увагу на выкананне тэхнікі бяспекі як падчас нясення службы, так і ў вольны ад яе час. «Вы сваім родным патрэбныя здаровымі і жывымі», – сказаў ён.
Аляксей Макеенка, звяртаючыся да прысутных, заклікаў кожнага з прысутных займацца самаразвіццём, ставіць перад сабой высокія мэты і штодня працаваць над іх дасягненнем.
Таксама на Адзіны дзень інфармавання быў запрошаны прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі, які нагадаў ратавальнікам аб неабходнасці няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху і аб недапушчальнасці кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янэння. У працяг сустрэчы аўдыторыі прадэманстравалі відэафільм аб важных грамадска-палітычных падзеях у нашай краіне, а таксама аб мерапрыемствах, якія праводзяцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях за справаздачны перыяд.
У завяршэнні мерапрыемства Аляксей Макеенка падвёў вынікі вышэйсказанага і заклікаў работнікаў з усёй адказнасцю падыходзіць да выканання ўскладзеных на іх службовых абавязкаў і строга выконваць законнасць.