Не пакідайце ежу, якая рыхтуецца, без нагляду!

Прыгатаванне ежы дома з'яўляецца адной з паўсядзённых спраў у жыцці кожнага чалавека. І нават такая штодзённая дзейнасць можа мець трагічныя наступствы, калі пры прыгатаванні ежы не выконваюцца правілы пажарнай бяспекі. 

Прычынай падгарання ежы на пліце вельмі часта з'яўляецца звычайная чалавечая халатнасць. Дастаткова пакінуць ежу, якая рыхтуецца, без нагляду на некалькі імгненняў, як вада ў рондалі выкіпіць, а ежа – падгарыць. Часцей за ўсё рондаль ставяць на пліту і забываюць пра яе: засынаюць ад стомленасці або ў стане алкагольнага ап'янэння, або сыходзяць з дома нібыта на хвілінку, у надзеі на тое, што за гэты час нічога не здарыцца. Але гэта не так!!! І як следства: атручэнне газам, які ўтварыўся ад згарэлай ежы, або сур'ёзны пажар, які можа стаць не толькі прычынай страты маёмасці, але і гібелі людзей, жывёл.

Памятайце! Працэс прыгатавання ежы павінен адбывацца толькі пад наглядам. Не адлучайцеся з кухні і, ні ў якім разе не кладзіцеся спаць, калі на пліце ў вас рыхтуецца ежа. Таксама не варта забываць па заканчэнні карыстання газам зачыніць краны на газавыкарыстоўваючым абсталяванні і перад ім, а пры размяшчэнні балонаў унутры кухняў дадаткова зачыніць вентыль балона.

Не пакідайце ежу, якая рыхтуецца, без нагляду! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт