Бяспечны Новы год
Снежань – час асаблівай працы ратавальнікаў-пажарных, паколькі да «зімовых» пажараў з-за печанай ацяплення, электраабсталявання дадаюцца выклікі на НС, звязаныя з выкарыстаннем піратэхнікі, а таксама вогненныя здарэнні з неасцярожным абыходжаннем з агнём у нецвярозым стане падчас навагодніх і калядных святаў.
Асаблівую ролю ў справе папярэджання пажараў і НС адыгрывае навучанне насельніцтва. Для гэтага МНС выкарыстоўвае розныя формы і метады працы. У мэтах папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку выкарыстання піратэхнікі з 15.12.2025 па 07.01.2026 будзе праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Бяспечны Новы год!». Мэта акцыі – інфармаванне насельніцтва аб выкананні правілаў бяспекі пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, устаноўцы і ўпрыгожванні елкі.
Работнікі МНС, юныя ратавальнікі-пажарныя, іншыя яе ўдзельнікі, працуючы з ахопам самай рознай аўдыторыі, раскажуць і навучаць, як бяспечна ўсталяваць елку, чаму ратавальнікі не рэкамендуюць выкарыстоўваць піратэхніку і як правесці святы бяспечна.
Арганізатары акцыі павіншуюць жыхароў раёна з надыходзячымі святамі і застерегуць ад няшчасных выпадкаў у выніку выкарыстання піратэхнікі.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС Гіржда А.М.