АПІ – залог бяспекі
У рамках шырокамаштабнай інфармацыйнай кампаніі сярод насельніцтва аб эфектыўнасці выкарыстання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, неабходнасці іх устаноўкі і своечасовага абслугоўвання, Міёрская раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» перадала ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сорак чатыры аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, ва ўстаноўцы якіх жыхарам раёна прымалі ўдзел работнікі МНС.
Старшыня Міёрскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Валерый Драбо перакананы, што АПА – неабходны памочнік у кожным доме. Асабліва важна ўсталяваць яго ў дамах тых, у каго няма сваякоў, альбо яны знаходзяцца далёка і па розных прычынах не могуць аказаць дапамогу.
– Дзякуй, што не забываеце і клапоціцеся пра нашу бяспеку! – дзякуе ратавальнікаў Тамара Рагоўская.
- Аўтаномны пажарны апавяшчальнік - вельмі важнае прыстасаванне для абароны вашага дома. Ён абсталяваны датчыкамі, якія імгненна рэагуюць на дым. У выпадку ўзгарання апавяшчальнік выдае гучны гукавы сігнал, які здольны разбудзіць нават спячага чалавека, - падкрэсліў Уладзімір Рачыцкі.
Самае галоўнае для адзінокіх пажылых людзей – клопат і ўвага. Мерапрыемствы ў рамках акцыі – гэта праява клопату, павагі і ўвагі, якія неабходны пажылым грамадзянам.