Бяспека дзяцей – парады бацькам
Кожны бацька хоча, каб яго дзіця вырасла не толькі здаровым і разумным, але і ўмела пазбягаць надзвычайных сітуацый і не стала само іх прычынай. Як жа зрабіць так, каб дзіця навучылася правілам бяспечных паводзін? А парада простая: з дзяцінства прывівайце дзецям гэтыя навыкі.
У малым узросце дзеці цікаўныя ад прыроды, і яны ўбіраюць усю інфармацыю з навакольнага свету ў сябе. І дапамогуць у навучанні некалькі важных рэкамендацый, размешчаных ніжэй.
ЧЫТАЕМ!
Казкі, прыказкі, прыбаўлялкі, пацешкі – асноўны сродак навучання малых правілам бяспечных паводзін. Яны могуць шмат чаму навучыць не толькі дзяцей, але і бацькоў. Вы заўважалі, што ў казках для самых маленькіх трагічны фінал? Гэта чарговае напамін Вам, бацькі, аб тым, што дзяцей без нагляду пакідаць нельга («Калабок», «Сем казлянят»). Калі чытаеце казку з малышом, абавязкова задавайце яму пытанні: «Чаму так адбылося?», «Што не так зрабіў герой?», «А як ты думаеш, што трэба было зрабіць?» Але не асуджайце персанажаў, а разважайце над іх паводзінамі: «Ай-ай-ай! Дрэнна зрабіў Калабок! Нельга ўцякаць з дома. Можна згубіцца! Ці ліса з'есць!». Асуджаючы ўчынак героя, Вы даяце правільныя арыенціры дзіцяці на будучыню, дапамагаеце зразумець, у чым памылка казачнага персанажа.
МАЛЮЕМ!
Дзеці ўспрымаюць навакольны свет вобразамі. Гэта значыць, што ўсё, пра што Вы гаворыце з дзіцем, ён павінен бачыць на карціне. Таму ў вас ёсць добрая магчымасць пагаварыць з ім пра правілы бяспекі ў доме. Намалюйце з малышом план вашага жылля і чырвоным колерам пазначце небяспечныя зоны. Растлумачце дзіцяці, чаму менавіта ў гэтых месцах трэба быць асцярожным і што рабіць у выпадку небяспекі. Малюнак – універсальны спосаб навучання, з яго дапамогай дзіцяці лёгка можна прывіць навыкі бяспечных паводзін:
- малюйце з дзіцем розныя сітуацыі і прагаворвайце ўсё, што выяўляеце;
- задайце дзіцяці тэму для малявання, а потым абавязкова распытайце малога, чаму ён гэта намаляваў;
- прыдумляйце па малюнках гісторыі, для гэтага можна выкарыстоўваць кнігі-размалёўкі МНС.
ГУЛЬНЯ!
Гульня – асноўны спосаб навучання дзяцей. Менавіта гуляючы, дзіця лепш запамінае асноўныя правілы. Увядзіце ў вашу гульнёвую тэку «Ратавальнікі спяшаюцца на дапамогу!». Абавязкова раскажыце дзіцяці пра працу ратавальнікаў, у якіх выпадках можа спатрэбіцца іх дапамога (пажар, абвал, патапленне і г.п.), і як правільна выклікаць:
- набярыце нумар 101 або 112;
- паведаміце свой адрас;
- раскажыце, што здарылася;
- назавіце сваё імя, прозвішча і тэлефон.
Згуляйце ролю дыспетчара, няхай дзіця тэлефануе і выклікае ратавальнікаў. А потым памяняйцеся ролямі. Дзякуючы гульні ён усвоіць неабходныя веды:
Галоўнае, што павінен ведаць дзіця падчас пажару:
- - НЕ ПАНІКАВАЦЬ!!!
- - не хавацца;
- - уцякаць з дома на вуліцу;
- - клікаць на дапамогу дарослых;
- - выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112.
Зрабіце разам з малым «напамінку», на якой будуць напісаны нумары экстранных службаў і бліжэйшых сваякоў. Змесціце яе каля хатняга тэлефона.
Паважаныя бацькі, гэта далёка не ўсе спосабы навучыць дзіцяці бяспечным паводзінам, сфарміраваць у яго правільную мадэль паводзінаў у надзвычайных сітуацыях. Фантазуйце, прыдумляйце новыя гульні, тады час, праведзены разам з ім, будзе не толькі займальным, але і пазнавальным. Ваша дзіця абавязкова вырасце здаровым, разумным і падрыхтаваным да дарослага жыцця!
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда