Аўтаномны пажарны датчык – гарантыя Вашай бяспекі!
У Міёрах прайшло пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім ацанілі вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная» і арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах.
У рамках пасяджэння прыняў удзел начальнік Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Рачыцкі, які выступіў перад кіраўнікамі арганізацый, агучыў аператыўную абстаноўку на тэрыторыі раёна, акцэнтаваў увагу на тым, што з 24 лістапада стартавала шырокая інфармацыйная кампанія сярод насельніцтва аб актыўным выкарыстанні аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
– У рамках умацавання сацыяльных гарантый і павышэння ўзроўню бяспечных умоў пражывання работнікаў падведамных арганізацый прапаную разгледзець магчымасць аказання дапамогі па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у домаўладаннях (кватэрах) шматдзетных сем'яў работнікаў, а таксама адзіных і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, якія раней працавалі ў падведамных арганізацыях. Правядзенне прапанаваных мерапрыемстваў будзе спрыяць фарміраванню адказнага стаўлення да ўласнай бяспекі, зніжэнню рызык траўміравання і гібелі людзей, – адзначыў кіраўнік.
– Аўтаномны пажарны апавяшчальнік – вельмі важнае прыстасаванне для абароны вашага дома. Толькі ў мінулым годзе дзякуючы спрацоўцы гэтага прыбора ў Рэспубліцы былі выратаваны жыцці 93 чалавек, з якіх 21 дзіця, – аргументаваў Уладзімір Рачыцкі.
У завяршэнне выступлення нагадаў усім прысутным, што АПА – залог спакою і дабрабыту.
Ён абсталяваны датчыкамі, якія імгненна рэагуюць на дым. У выпадку ўзгарання апавяшчальнік выдае гучны гукавы сігнал, які здольны разбудзіць нават спячага чалавека, - падкрэсліў Вячаслаў Башарымаў.
- Менавіта гэтыя кампактныя прыстасаванні становяцца першым бар'ерам на шляху дыму, забяспечваючы ранняе выяўленне ўзгарання і дорачы каштоўныя хвіліны для эвакуацыі, - адзначыў інспектар МНС і падкрэсліў, што сучасныя апавяшчальнікі простыя ва ўстаноўцы, не патрабуюць складанага абслугоўвання і здольныя працаваць аўтаномна працяглы час.