Главное в жизни – улыбки детей!

Галоўнае ў жыцці – усмешкі дзяцей!

Супрацоўнікі Міёрскага раённага аддзела па НС наведалі Міёрскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе праходзіла мерапрыемства ў рамках дня адкрытых дзвярэй, прымеркаванага да Міжнароднага дня інвалідаў.

Начальнік раённага аддзела Уладзімір Рачыцкі, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, а таксама арганізацыі раёна прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Педагогі цэнтра арганізавалі майстар-клас па вырабе зефіру, дзе кожны мог праявіць свае таленты і стварыць нешта незвычайнае.

Дзеці гасцям паказалі творчыя нумары, паўдзельнічалі ў прадстаўленні, разам вадзілі карагод. Сюрпрызам для ўсіх стала віншаванне выхаванцаў з дзіцячага садка №3 горада Міёры.

Выратавальнікі прывезлі дзецям падарункавыя сертыфікаты і салодкія падарункі. Усё прайшло на вельмі пазітыўнай ноце, дзеці весяліліся ад душы і былі ў поўным захапленні. Уладзімір Рачыцкі пажадаў выхаванцам цэнтра здароўя, радасці, дабра, усмешак і выканання ўсіх жаданняў.

Мерапрыемства стала сапраўдным святам і кранула да глыбіні душы ўсіх прысутных. Кожны адчуў сябе часткай вялікай сям'і, дзе пануюць клопат і разуменне.

Галоўнае ў жыцці – усмешкі дзяцей! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт