Што рабіць, калі пачаўся пажар?
На жаль, вельмі часта чалавек задумваецца пра бяспеку, калі «чырвоны пеўнік ужо клюнуў». Статыстыка кажа, што пагарэльцамі становяцца не толькі неспрыяльныя грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, аматары выпіць. Простыя жыхары таксама губляюць маёмасць, а часам і жыцці ў агні. Менавіта таму ратавальнікі-пажарныя рэкамендуюць ведаць элементарныя правілы дзеянняў на пажары.
Невялікі ачаг можна проста патушыць уручную з дапамогай падкоўдры або ручніка з несінтэтычных матэрыялаў: накрыйце полымя, перакрыўшы доступ кіслароду, і агонь пагасне. Можна патушыць невялікае ўзгаранне і з дапамогай вады, аднак вы павінны памятаць пра тое, што ні ў якім разе нельга заліваць вадой прыборы, падлучаныя да электрасеткі, і алей, які гарыць.
1. Выклікайце ратавальнікаў па тэлефоне "101" або "112", калі Вы не справіліся з загараннем за 2-3 хвіліны, бо далейшая страта часу прывядзе да яго развіцця.
Назавіце дыспетчару адрас, месца пажару, паведаміце аб наяўнасці ў будынку людзей, пагрозе бліжэйшым будынкам.
2. Неадкладна пакіньце кватэру, дом. Па магчымасці шчыльна зачыніце дзверы ў памяшканне, дзе гарыць, - гэта не дасць агню распаўсюдзіцца.
3. Эвакуіруйце жыльцоў, суседзяў. Дапамажыце састарэлым і непаўналетнім.
4. Па магчымасці абясточце дом, адключыце газ, калі Вы жывяце ў прыватным сектары.
5. Сустракайце падраздзяленні МНС, паведаміце, ці засталіся ў будынку людзі, што гарыць, дзе гарыць.
Калі:
- пакінуць жыллё не ўдалося – выходзьце на балкон, прыцягвайце ўвагу мінакоў;
- выйсці немагчыма з-за моцнага дыму – пракладзіце дзвярныя шчыліны мокрымі анучамі, лепш па перыметры дзвярэй, - гэта не дасць задымленню і высокай тэмпературы хутка распаўсюдзіцца па Вашай кватэры.
Мокрая анучка, дарэчы, вельмі дзейны падручны сродак барацьбы з дымам, асабліва калі ёсць час яе знайсці і намочыць. Калі прыкрыць ёю твар (рот і нос), можна дастаткова свабодна дыхаць нават у дыме, праўда, у не вельмі шчыльным. Гэта можа спатрэбіцца, калі Ваша кватэра ўсё ж будзе задымлена. З дапамогай простай мокрай анучкі Вы цалкам зможаце пратрымацца да прыходу пажарных. У крайнім выпадку, ляжце на падлогу: там, як правіла, ёсць так званая нейтральная зона, дзе дыму практычна няма, паколькі ён падымаецца ў асноўным уверх.
Падчас пажару нельга:
- панікаваць;
- карыстацца ліфтам (ён можа спыніцца і ператварыцца ў смяротную пастку);
- адчыняць вокны (прыток кіслароду дае агню разгарэцца яшчэ больш);
- вяртацца ў дом (што б каштоўнага Вы ні пакінулі ў жыллі, жыццё – даражэй);
- бегаць, калі загарэлася адзенне, неабходна накінуць на чалавека, які гарыць, коўдру.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда