Каб грэла, але не згарэла!
Пажары лазняў – традыцыйныя здарэнні ў зводках ратавальнікаў. Бывае, людзі проста забываюць пра тое, што лазня топіцца. Просты недагляд можа таксама прывесці да пажару. Прычынамі, як правіла, становяцца расколіны ў печы, комінах, сажа, якая назапасілася ў іх, непатушаныя вуглі.
Ратавальнікі заклікаюць уважлівей сачыць за спраўнасцю печаў і комінаў. Трымайце драўляныя ці іншыя лёгкаўзгаральныя прадметы далей (або наогул ізалюйце) ад участкаў печы і комінаў, якія награваюцца. Рэгулярна чысціце печ, своечасова ўстараняйце дэфекты. Не дапускайце яе перакалу ў пагоні за гарачай парай. Сачыце за станам электраправодкі, разетак і выключальнікаў у лазні. Зверніце ўвагу і на асвятленне ў парнай: абараніце электрычную лямпачку ад пары і пырскаў воданепранікальным плафонам або каўпаком. Пры распалцы печы сачыце, каб тлеючыя вуглі не выпалі з топкі, размесціце перад печнай дзверцай падпечачны ліст, выраблены з негаручага матэрыялу памерам не менш за 0,5 х 0,7 метра. Калі вы толькі выбіраеце месца для будаўніцтва лазні, размясціце яе на бяспечнай адлегласці з улікам проціпажарных разрываў (каб у выпадку пажару ў лазні, агонь не распаўсюдзіўся на дом).