Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У лістападзе работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзена назіральнае мерапрыемства ў выглядзе маніторынгу на аб'екце філіяла «Дзіцячы санаторый «Расінка» ААТ «Белаграздзравніца» (Міёрскі раён, в. Мурашкі).
Пры правядзенні маніторынгу аб'екта асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання супрацьпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі.
Па выніках правядзення маніторынгу на аб'екце выяўлены шэраг парушэнняў, якія тычацца бяспечнай эвакуацыі людзей пры пажары, забеспячэння першаснымі сродкамі пажаратушэння (вогнетушыцелямі). У ходзе праводзімага маніторынгу таксама вывучалася выкананне ліцэнзіятам (ТАА «СпецЮКінжынірынг») патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі на дадзеным аб'екце, выяўленыя парушэнні ўстранены ў ходзе правядзення маніторынгу. Кіраўніку накіраваны рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых парушэнняў.
У лістападзе на аб'ектах дзяржаўнай установы адукацыі «Дзісненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна», дзяржаўнай установы адукацыі «Язненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна» праведзены кантрольныя мерапрыемствы, у ходзе якіх устаноўлена, што раней выяўленыя парушэнні ўстранены ў поўным аб'ёме.
Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвых аб'ектах крамы «Еўралюкс» прыватнага прадпрыемства «Булгак» (рэалізацыя кабель-каналаў), крамы «Майстар» ІП Закрэўскі У.Б. (рэалізацыя кабель-каналаў, вогнетушыцеляў, агнябіяпраўных саставаў).
Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
Супрацоўнікі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Інспектар СНiП Міёрскага РАНС Г.В.Барысевіч