Объекты строительства – под особым контролем

Аб'екты будаўніцтва – пад асаблівым кантролем

Супрацоўнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі аб'екты будаўніцтва, размешчаныя ў раённым цэнтры, з мэтай кантролю за выкананнем патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі на будаўнічых пляцоўках.

Асаблівая ўвага надавалася мабільным (інвентарным) будынкам, бо гэтыя часовыя будынкі часта становяцца аб'ектамі пажараў. Менавіта ў такіх будынках будаўнікі праводзяць вольны час. Указаныя будынкі былі ўстаноўлены толькі на будаўнічай пляцоўцы аб'екта: «40-кватэрны жылы дом па вул. Верхнядзвінская, 35
у г. Міёры».

У ходзе праведзенай працы былі выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў частцы правядзення супрацьпажарных інструктажоў з працуючымі на будаўнічай пляцоўцы, падрыхтоўкі работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, забеспячэння мабільных (інвентарных) будынкаў спраўным першасным сродкам пажаратушэння, а таксама ў частцы размяшчэння ў іх спраўных цеплагенеруючых апаратаў. З мэтай ухілення выяўленых парушэнняў на адрас кіраўнікоў будаўнічых арганізацый накіраваны прадпісанні. Таксама шэраг заўваг і недахопаў былі ўстаранены непасрэдна ў ходзе правядзення прафілактычных мерапрыемстваў.

З работнікамі, задзейнічанымі на будаўнічых пляцоўках, праведзены гутаркі аб выкананні супрацьпажарных патрабаванняў, правілах прымянення першасных сродкаў пажаратушэння і ўмелым прыняцці мер у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Намеснік начальніка Міёрскага РАНС                                 А.В.Бунто

Галерэя выяў

Аб'екты будаўніцтва – пад асаблівым кантролем | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт