На канікулы – толькі са ведамі па бяспецы!

Канікулы – гэта час адпачынку і весялосці для кожнага школьніка. Але, на жаль, менавіта ў гэты час павышаецца рызыка ўзнікнення надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей. Каб папярэдзіць пажары і магчымыя надзвычайныя здарэнні, ратавальнікі Мёрскага раённага аддзела МНС наведалі прышкольныя лагеры, якія дзейнічалі на базе Чапукоўскай сярэдняй школы і Дзісненскай сярэдняй школы.

Ратавальнікі ў форме інтэрактыўнай гульні расказалі школьнікам, як паводзіць сябе на вуліцы і дома, каб не трапіць у бяду, нагадалі нумары тэлефонаў службаў экстраннага рэагавання.

– Калі здарыўся пажар, хавацца ні ў якім разе нельга! Бегчыце на вуліцу і паведаміце дарослым. Патэлефануйце ратавальнікам па нумарах 101 і 112, – расказала інспектар МНС.

Хлопцы і дзяўчаты ўспомнілі, якія бываюць экстранныя службы выратавання і нумары, па якіх іх можна выклікаць. Змаглі патрэніравацца правільна выклікаць ратавальнікаў па нумары 112.

Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў тэматычных гульнях і адказвалі на пытанні. За правільныя адказы ратавальнікі ўручылі ўсім памяткі з карыснымі парадамі.

У самым канцы ўсе ўдзельнікі атрымалі прыемны падарунак ад супрацоўніка МНС, і ўсе жадаючыя змаглі зрабіць фота на памяць.

На канікулы – толькі са ведамі па бяспецы! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт