Подарим лесу новую жизнь!

Падорым лесу новае жыццё!

Па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё!». Накіраваная на аднаўленне лясоў, яна аб'ядноўвае людзей, для якіх родны край – вялікая каштоўнасць. Работнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях далучыліся да азелянення рэгіёна і высадзілі каля 2000 саджанцаў на тэрыторыі Міёрскага лясніцтва.

«Гэтая пасадка – мерапрыемства, якое мы праводзім не ў першы раз. Кожны год вясной, калі прырода прачынаецца, і восенню, калі яна рыхтуецца да зімы, работнікі МНС адпраўляюцца на лясныя ўчасткі, каб унесці свой уклад у аднаўленне ляснога фонду. Гэта не проста акцыя – гэта свядомая неабходнасць, прадыктаваная важнасцю лясоў для экалогіі, эканомікі і бяспекі краіны. Лёсы – не проста здабытак краіны, гэта наша багацце», – растлумачыў начальнік аддзела Уладзімір Рачыцкі.

Удзел работнікаў МНС у пасадцы дрэў – яркі прыклад таго, як прафесійная дзейнасць спалучаецца з клопатам аб навакольным асяроддзі. Гэта натхняльны прыклад, які паказвае, што кожны можа ўнесці свой уклад у захаванне прыроды для будучых пакаленняў.