За безопасность вместе

За бяспеку разам

Для павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва і папярэджання пажараў на тэрыторыі раёна работнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычную работу.

Выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі іншых суб'ектаў прафілактыкі наведваюць домаўладанні адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян. У ходзе наведвання вывучаюць стан печаў і правяраюць спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў. Жыхарам даюць тлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля.

Падчас сустрэч у працоўных калектывах работнікі МНС нагадалі асноўныя правілы бяспечнага абыходжання з печаным ацяпленнем, падрабязна растлумачылі, як правільна тапіць печ, каб пазбегнуць перагрэву і ўзгарання, а таксама аб неабходнасці перад сыходам з дома абавязкова выключаць усе электрычныя прыборы.

Асаблівая ўвага была нададзена прычынам узнікнення пажараў. Работнікі МНС прывялі прыклады ўзгаранняў і загінулых ад пажараў у раёне, што дазволіла ўдзельнікам яшчэ раз задумацца аб важнасці захавання правілаў бяспекі ў быце.

Акрамя таго, выратавальнікі нагадалі аб неабходнасці падтрымліваць у спраўным стане аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. На жывым прыкладзе спецыялісты паказалі, як проста можна ўсталяваць такое прыстасаванне, падкрэсліўшы, што з гэтай задачай справяцца людзі любога ўзросту.

За бяспеку разам | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт