Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У кастрычніку работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах Дзяржаўнай установы адукацыі "Міёрскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр", дзіцячы сацыяльны прытулак (Міёрскі р-н, г.Дзісна, вул.Першамайская, 2а), ДУ "ТЦСАН Міёрскага раёна", аддзяленне кругласутачнага прабывання (Міёрскі р-н, г.Дзісна, вул.Першамайская, 2а).

Пры правядзенні маніторынгаў аб'ектаў асаблівая ўвага нададзена пытанням захавання проціпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі.

Па выніках правядзення маніторынгаў на аб'ектах выяўлены шэраг парушэнняў, якія тычацца бяспечнай эвакуацыі людзей пры пажары. У ходзе праводзімых маніторынгаў таксама вывучалася захаванне ліцэнзіятам (ППТУП «Полацксантэхэлектразбыт») патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі на дадзеных аб'ектах, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена. Кіраўнікам накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

У кастрычніку на аб'ектах філіяла «Міёрскі ККЗ» адкрытага акцыянернага таварыства «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», філіяла «Павяцце» сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Чэрэсы», УП ЖКГ Міёрскага раёна, праведзены кантрольныя мерапрыемствы, у ходзе якіх устаноўлена, што раней выяўленыя парушэнні ліквідаваны ў поўным аб'ёме, на аб'ектах вытворчага ўнітарнага прадпрыемства камунальнай уласнасці «Міёрскі» выяўленыя парушэнні не ліквідаваны.

Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана захаванне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце крамы «Аўтазапчасткі» ТАА «Барут» (рэалізацыя вогнетушыцеляў).

Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

Супрацоўнікі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Інспектар САіП Міёрскага РАНС Г.В.Барысевіч

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт