Віталь Ганін узяў удзел у Адзіным дні інфармавання ў Міёрскім раённым аддзеле па НС
Намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Віталь Ганін прыняў удзел у правядзенні Адзінага дня інфармавання у Міёрскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Згодна з планам правядзення мерапрыемства Віталь Ганін давеў да асабовага складу асноўныя мэты яго правядзення і стан аператыўнай абстаноўкі па дарожна-транспартных здарэннях з удзелам службовага аўтатранспарту органаў і падраздзяленняў па НС. Прадметна спыніўся на канкрэтных прыкладах, указваючы на прычыны іх узнікнення.
Завастрыў асаблівую ўвагу на пытанні працоўнай дысцыпліны работнікаў органаў і падраздзяленняў МНС, абазначыў неабходнасць дакладнага выканання службовых абавязкаў, паставіў першачарговыя задачы для кіраўніцтва аб неабходнасці належнага кантролю за падначаленымі, падрабязна спыніўся на пытаннях па выкананні дысцыпліны і законнасці, недапушчэнні правапарушэнняў сярод асабовага складу.
У завяршэнні сустрэчы ўдзельнікі Адзінага дня інфармавання праглядзелі відэафільм аб грамадска-палітычных падзеях Рэспублікі Беларусь і дзейнасці МНС.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Віталь Ганін адказаў на пытанні, што паступілі ў яго адрас, нацэліў калектыў на прадукцыйную працу і нагадаў аб неабходнасці пастаяннага ўдасканалення ў прафесійнай дзейнасці і самаразвіцці.