Любая праца па плячы: у Міёрах школьнікі разам з работнікамі МНС наведалі пажылых грамадзян
У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» работнікі раённага аддзела па НС разам з актывістамі раённай арганізацыі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных правялі шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх – наведванне састарэлых грамадзян.
Мэта візіту – аказанне ім пасільнай дапамогі ў навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі, уборцы домаўладання.
Удзел у акцыі прынялі школьнікі з Павяцкай сярэдняй школы. Хлопцы з задавальненнем уключыліся ў працу, і з іх дапамогай на прыдамавой тэрыторыі адзінокіх грамадзян стала крыху больш утульна і чыста.
Аднаму з пажылых людзей спатрэбілася дапамога ва ўборцы прысядзібнага ўчастка. Пенсіянерка паскардзілася, што самастойна яна з такой задачай не справіцца па стане здароўя. Юныя памочнікі пажарных актыўна ў кароткія тэрміны справіліся з гэтай задачай, за што атрымалі словы бясконцай удзячнасці ад пажылой гаспадыні.
У іншай пенсіянеркі аказалі дапамогу і сабралі яблыкі. І гэтая праца аказалася па плячы юным пажарным.
За час акцыі юныя памочнікі аказалі дапамогу некалькім пенсіянерам. І ў кожным домаўладанні пажылыя грамадзяне былі бясконца ўдзячныя за аказаную дапамогу.
Пры правядзенні мерапрыемстваў па аказанні дапамогі пенсіянерам работнікі МНС сумесна з прадстаўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра ў рамках прафілактычнай акцыі «Падары АПІ пажылому чалавеку» наведалі дадзеную катэгорыю грамадзян і аказалі дапамогу ва ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У ходзе ўстаноўкі расказалі пра тое, што гэтыя карысныя прыборы дапамагаюць своечасова выявіць задымленне і тым самым папярэдзіць пражываючых аб пажары, не дапусціўшы трагічных наступстваў, пазначаюць неабходнасць своечасовай замены элементаў харчавання, чысткі карпусоў ад пылу. А для замацавання атрыманай інфармацыі пакінулі грамадзянам памяткі па бяспечных паводзінах.