Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У верасні работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУА «Дзісненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна», ДУА «Язненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна».

Пры правядзенні маніторынгаў асаблівая ўвага нададзена пытанням захавання супрацьпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі. Таксама ў ходзе праводзімых маніторынгаў вывучалася захаванне ліцэнзіятам ЧТУП «Полацксантэхэлектразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі на дадзеным аб'екце, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена.

Па выніках маніторынгаў выяўлены парушэнні ў частцы эксплуатацыі сістэм пажарнай аўтаматыкі. Па выніках наглядных мерапрыемстваў у адрас кіраўнікоў накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

У верасні на аб'ектах ААТ «Любінава» праведзена кантрольнае мерапрыемства, у ходзе якога ўстаноўлена, што раней выяўленыя парушэнні ўстранены часткова. За невыкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана захаванне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» у краме «КаЛіНа» (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных, датчыкаў пажарных), у краме «Ферум» (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных). Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

Работнікі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Начальнік СПіП Міёрскага РАНС                                                                                                                                                                                                                           ..Перапечаеў

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт