Знайдзіце магчымасць навучыць дзяцей правілам бяспекі

Неасцярожнае абыходжанне дзяцей з агнём нярэдка прыводзіць да вельмі сумных наступстваў. З-за невялікага жыццёвага досведу і вялікай цікаўнасці малыя аказваюцца ў небяспечнай для сябе сітуацыі.

І, як правіла, за кожным няправільным дзеяннем дзяцей стаяць няправільныя дзеянні нас, дарослых. А дзеці, нібы губкі, убіраюць у сябе ўсю інфармацыю з навакольнага свету. Калі мама пасля распальвання газавай пліты кідае запаленую запалку ў смеццевае вядро, яе дзіця паступіць наступным разам так жа. Калі тата дазваляе сабе курэнне ў прысутнасці дзяцей, апошнія таксама абавязкова знойдуць час і магчымасць паспрабаваць паліць.

Пакінутая дарослымі зарадная прылада ад мабільнага тэлефона ў сетцы, як мяркуюць ратавальнікі, у адной са сталічных кватэр у пачатку гэтага года справакавала пажар. У выніку гэтага сур'ёзныя траўмы атрымала шасцігадовая дзяўчынка, якая пазней сканала ў бальніцы. У прэс-службе МНС адзначылі, што дзяўчынка на момант узгарання знаходзілася ў кватэры адна.

Траўматызм і гібель дзяцей немагчыма перадаць словамі. Гора для родных і блізкіх, бацькоў немагчыма вымераць нічым. Але мы, дарослыя, часам не разумеючы гэтага або проста спадзеючыся на тое, што «пранясе», працягваем пакідаць дзяцей адных дома, самі не выконваем правілы бяспекі і нават часам не задумваемся пра тое, як важна пра правілы паводзін пагаварыць з дзецьмі.

Ратавальнікамі ўжо даўно распрацавана мноства метадычных і навучальных матэрыялаў, з дапамогай якіх можна навучыць правілам бяспечных паводзін, і зрабіць гэта не ў выглядзе павучання, а ў гульнявой форме. Гэта і мультсерыялы МНС («Чароўная кніга МНС», а нядаўна з'явіўся і новы мультфільм «Спецатрад 112»), і мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач», і наглядна-выяўленчая прадукцыя (размалёўкі, буклеты, настольныя гульні і г.п.), якое можна знайсці на афіцыйным сайце міністэрства і спампаваць зусім бясплатна. Як гаворыцца, хто хоча – той шукае магчымасць, а хто не хоча - шукае апраўданні.

Паважаныя бацькі, навучайце дзяцей з малых гадоў правілам бяспечных паводзін. Растлумачце, што неабходна рабіць у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, куды трэба бегчы і дзе ратавацца. Запомніце самі і вывучыце разам з дзецьмі нумары экстранных службаў, растлумачце, у якую службу і ў якой сітуацыі неабходна тэлефанаваць, пры гэтым нагадаўшы аб недапушчальнасці ілжывых выклікаў. Гэтыя веды, магчыма, стануць тым выратавальным кругам для вашага дзіцяці, які захавае яму жыццё.

Знайдзіце магчымасць навучыць дзяцей правілам бяспекі | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт