«Дом без пажару» проходзіць у Міёрах
На Міёршчыне з 25 па 31 жніўня праходзіць спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару», мэтай якога з'яўляецца зніжэнне рызык узнікнення пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі ад іх людзей, павышэнне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва.
Каб папярэдзіць вогненныя здарэнні, работнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях як індывідуальна, так і сумесна з суб'ектамі прафілактыкі наведваюць дамы катэгарызаваных грамадзян на тэрыторыі горада Міёры і Перабродскага сельскага савета. Напамінаюць аб правілах бяспечных паводзін, як правільна эксплуатаваць печ, як мінімізаваць рызыку ўзнікнення пажару ў жыллі, а грамадзяне, у сваю чаргу, атрымалі магчымасць атрымаць кваліфікаваную кансультацыю па пытаннях пажарнай бяспекі прама па месцы жыхарства.
– Спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару» стала важным крокам на шляху да павышэння культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод грамадзян сельсавета, - падзяліўся сваім меркаваннем намеснік начальніка Алег Бунто. - Важна памятаць, што кожны з нас можа ўнесці свой уклад у стварэнне бяспечнага асяроддзя, выконваючы простыя правілы і звяртаючы ўвагу на рэкамендацыі работнікаў МНС. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць нашы дамы сапраўды бяспечнымі і абараніць сябе ад бяды.
Выратавальнікі звярнулі ўвагу жыхароў на асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, нагадалі правілы бяспекі, якія неабходна выконваць, каб пазбегнуць трагічных наступстваў. Работнікі МНС абследавалі домаўладанні на прадмет пажарнай бяспекі і рэкамендавалі насельніцтву ўсталёўваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.