Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У жніўні работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзена назіральнае мерапрыемства ў выглядзе маніторынгу на аб'ектах УП ЖКГ Мёрскага раёна (гатэль г. Дзісна, гасцініца г. Мёры, інтэрнат г. Мёры).
Пры правядзенні маніторынгу аб'ектаў асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання проціпажарна-рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі.
Па выніках правядзення маніторынгу на аб'ектах выяўлены шэраг парушэнняў, якія тычацца бяспечнай эвакуацыі людзей пры пажары, падрыхтоўкі работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, абслугоўвання самаратавальнікаў, забеспячэння першаснымі сродкамі пажаратушэння (вогнетушыцелямі). У ходзе праводзімага маніторынгу таксама вывучалася выкананне ліцэнзіятамі (Мёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь», ТАА «СпецЮКінжынірынг») патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі на дадзеных аб'ектах, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена. Кіраўніку накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
У жніўні на аб'ектах дзяржаўнай установы адукацыі «Мёрская сярэдняя школа №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томка», філіяла «Мёрскі ККЗ» адкрытага акцыянернага таварыства «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», адкрытага акцыянернага таварыства «Мёрскі райаграсэрвіс», філіяла «Павяцце» сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Чэрассы», дзяржаўнай установы адукацыі «Мёрскі дзіцячы сад №2», дзяржаўнай установы адукацыі «Мёрскі дзіцячы сад №3», праведзены кантрольныя мерапрыемствы, у ходзе якіх устаноўлена, што раней выяўленыя парушэнні ўстранены ў поўным аб'ёме.
Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце «Тры цаны» ТАА «Плэй хард» (рэалізацыя датчыкаў пажарных, вогнетушыцеляў), АЗС № 26 (рэалізацыя вогнетушыцеляў).
Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
Работнікамі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Інспектар СНіП Міёрскага РАНС Г.В.Барысевіч