Акция «Безопасные каникулы» продолжается на Миорщине

Акцыя «Бяспечныя канікулы» працягваецца на Міёршчыне

Час ляціць незаўважна, і ўжо пачаўся апошні летні месяц і хутка летняя пара памахае дзецям рукой. Увесь гэты час быў напоўнены яркімі эмоцыямі, выдатным настроем, а яшчэ – пазнавальнымі сустрэчамі з ратавальнікамі. У калейдаскоп падзей «акунуліся» хлапчукі і дзяўчаты з аздараўленчага лагера Міёрскай сярэдняй школы нумар 3 імя Ягора Андрэевіча Томка ў рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі МНС «Бяспечныя канікулы».

Работнікі МНС наведалі прышкольны лагер і ўнеслі нотку бяспекі ў звыклы вольны час дзяцей. Яны нагадалі дзецям важныя правілы бяспекі ў быце, на вуліцы і прыродзе, расказалі, як не стаць закладнікамі сезонных небяспек і як дзейнічаць, трапіўшы ў бяду. Прайшлі розныя гульні па пажарнай бяспецы, майстар-класы, конкурсы, віктарыны, якія дапамаглі ў даступнай форме навучыць дзяцей жыць бяспечна.

Пільная ўвага падчас сустрэч была ўдзелена тэме бяспечных паводзін на вадаёмах. Ратавальнікі нагадалі дзецям, якую небяспеку таіць вада, расказалі ім, як аказваюць дапамогу людзям, якія апынуліся ў бядзе, а дзеці змаглі адпрацаваць некаторыя элементы на практыцы. На памяць аб праведзеным мерапрыемстве ўсім уручылі памяткі аб бяспецы.

Акцыя «Бяспечныя канікулы» працягваецца на Міёршчыне | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт