Безопасность на воде: профилактические рейды спасателей с работником ГИМС

Бяспека на вадзе: прафілактычныя рэйды ратавальнікаў з работнікам ГІМС

З мэтай папярэджання трагічных выпадкаў на вадзе, ратавальнікі Мёршчыны сумесна з прадстаўніком ДІУС праводзяць прафілактычныя рэйды па акваторыі раёна.

На азёрах Абстэрна і Важа падчас рэйду інспектар ДІУС праверыў суднаводальнікаў на ўкамплектаванасць іх плавальных сродкаў неабходным абсталяваннем для выхаду на ваду, а таксама наяўнасць адпаведных дакументаў на права кіравання маламернымі судамі.

Паралельна з праверкай судоў, работнікі МНС актыўна ўзаемадзейнічалі з мясцовымі жыхарамі, якія адпачываюць на вадаёмах. У ходзе гутарак ратавальнікі нагадалі аб ключавых правілах бяспекі на вадзе.

– Асноўнай прычынай гібелі на вадзе з'яўляецца парушэнне правілаў паводзінаў. Знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення, плаванне ў забароненых месцах, няўменне плаваць, а таксама недастатковы нагляд дарослых за дзецьмі – гэта тыя фактары, якія, на жаль, прыводзяць да трагічных наступстваў, – пракаментаваў работнік МНС.

І рыбакам, што сустрэліся, і адпачывальнікам ратавальнікі нагадалі аб тым, што купацца дазволена толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, што ўжываць алкаголь недапушчальна і небяспечна, і што ні ў якім выпадку нельга пакідаць дзяцей без нагляду ля вады.