Пажар у лесе
Работнiкi МНС нагадваюць насельнiцтву, што, калi вы сталi сведкам пажару ў лесе, выканайце наступныя дзеяннi:
- патэлефануйце па тэлефоне 101 альбо 112;
- калi ачаг невялiкi, паспрабуйце збiць яго галiнамi, засыпаць грунтам;
- пакiньце месца пажару, пры гэтым памятайце, што iсцi трэба насустрач ветру, па магчымасцi перпендыкулярна напрамку руху агню;
- прыкрыйце нос i рот тканiнай, пажадана волкай;
- паспрабуйце выйсці на дарогу, прасеку, паляну, да берага ракi або ў поле.
Каб не дапусцiць пажару ў лесе, трэба прытрымлiвацца простых i важных правiлаў:
- не кiдайце запаленыя запалкi, недакуркi, тлеючыя анучы;
- не разводзьце вогнiшча ў густых зарасцях, хваёвым маладняку, пад кронамi дрэў;
- не разводзьце вогнiшча ў ветраное надвор'е i не пакiдайце яго без нагляду;
- не пакiдайце ў лесе самазагаральны матэрыял: веташ, прапiтаную маслам або бензiнам, шкло;
- не выпалiце сухую траву на лясных палянах, паблiзу лясных масiваў.
Iнспектар СПiВА Мiёрскага РАТС А.М.Гiржда