«Напоминалочки» в стиле МЧС появились на товарах народного потребления в Миорах

«Напамінкі» ў стылі МНС з'явіліся на таварах народнага спажывання ў Міёрах

Выратавальнікі пастаянна выкарыстоўваюць разнастайныя формы і метады працы для фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва. Адным з найбольш крэатыўных спосабаў навучання насельніцтва з'яўляецца размяшчэнне сацыяльнай рэкламы на таварах народнага спажывання. Размяшчэнне інфармацыі на розных таварах народнага спажывання – яшчэ адзін крок у гэтым напрамку, бо гэта адзін з метадаў данясення важнай і актуальнай інфармацыі да шырокага кола насельніцтва.

Так работнікі Міёрскага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з кафэ «Сушы дом» у горадзе Міёры размясцілі інфармацыю ў тэматыцы МНС на ўпакоўцы вырабляемай прадукцыі.

Цяпер пакупнікі змогуць убачыць на скрынках з сушы невялікія «напамінкі» для пакупнікоў аб бяспецы і аб тэлефоне экстраннай службы ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

– У штодзённай мітусні мы часта забываемся пра элементарнае. Простыя правілы бяспекі адыходзяць на другі план. Такім спосабам, размясціўшы інфармацыю, мы хочам чарговы раз нагадаць аб выкананні правілаў бяспекі, – распавяла інспектар Вольга Гіржда.

Размяшчэнне інфармацыі на розных таварах народнага спажывання – яшчэ адзін крок у гэтым напрамку, бо гэта адзін з метадаў данясення важнай і актуальнай інфармацыі да шырокага кола насельніцтва.