Меры бяспекі пры купанні

- устрымлівайцеся ад купання ў невядомых і не прызначаных для гэтай мэты вадаёмах, калі няма паблізу абсталяванага пляжу, трэба выбраць бяспечнае месца для купання з цвёрдым пясчаным, не засмечаным дном, паступовым ухілам.

- пазбягайце купання ў адзіночку;

- нельга ўваходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення, бо спіртное блакуе сасудазвужальны і сасудапашыральны цэнтр галаўнога мозгу.

- ніколі не скакайце ў ваду ў месцах, не абсталяваных спецыяльна: можна ўдарыцца галавой аб дно, камень ці іншы прадмет, лёгка страціць прытомнасць, нанесці сабе траўму і загінуць.

- не дазваляецца ныраць з мастоў, прычалаў, прыстаняў, падплываць да блізка праходзячых лодак, катэраў і судоў.

- забараняецца плаваць на надувных матрацах, аўтамабільных камерах (асабліва, калі не ўмееце плаваць). Ветрам або цячэннем іх можа аднесці вельмі далёка ад берага, а хваляй – захлеснуць, з іх можа выйсці паветра, і яны страцяць плавучасць;

- не дапускайце грубых свавольстваў у вадзе: паднырваць пад тых, хто купаецца, хапаць іх за ногі, «тапіць», падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе і г.п.;

- не заплывайце за абмежавальныя знакі, бо яны абмяжоўваюць акваторыю з правераным дном, пэўнай глыбінёй, там гарантавана адсутнасць віроў і г.д. Не трэба адплываць далёка ад берага або пераплываць вадаём на спрэчку.

- не пакідайце дзяцей ля вады без нагляду

Інспектар СПіВА Міёрскага РАТС А.М.Гіржда