Заготовка грубых кормов под контролем Миорских спасателей

Нарыхтоўка грубых кармоў пад кантролем міёрскіх ратавальнікаў

Нарыхтоўка кармоў – адказная пара не толькі для аграрыяў, але і для ратавальнікаў МНС. Напэўна, няма чалавека, які не ведаў бы, колькі працы затрачваюць аграрыі, каб выгадаваць і прыбраць кормы для жывёл. Але калі ў перыяд нарыхтоўкі парушаюцца правілы пажарнай бяспекі, то вынікі працы многіх людзей могуць быць знішчаны за лічаныя хвіліны.

З мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў на аб'ектах сельскагаспадарчых прадпрыемстваў работнікі сектара нагляду правялі прафілактычныя рэйды. Асноўны акцэнт зроблены на абследаванне тэхнікі, якая неўзабаве выйдзе на працу ў поле. Прадстаўнікі службы «101» праверылі наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама ўменне работнікаў прадпрыемстваў карыстацца імі. Звярнулі ўвагу і на навучанне работнікаў па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму, а таксама нагадалі аграрыям аб недапушчэнні курэння на аб'ектах.

− Комплексны падыход – найбольш эфектыўная мера для прадухілення надзвычайных сітуацый падчас уборачнай кампаніі. Гэта і захаванне супрацьпажарнага рэжыму, і пісьменнае і аператыўнае рэагаванне на любыя нештатныя сітуацыі, і адказнае стаўленне кожнага работніка да бяспекі, − падкрэсліў работнік МНС.

Акрамя кантролю за станам пажарнай бяспекі ўдзельнікі рэйду аказалі кансультатыўную дапамогу кіраўнікам аб'ектаў і растлумачылі, як не стаць прычынай вогненнага надзвычайнага здарэння на працоўным месцы і ў быце.

Уважлівасць, асцярожнасць і адказнасць – менавіта гэтых якасцяў патрабуе ад работніка нарыхтоўка кармоў.

Нарыхтоўка грубых кармоў пад кантролем міёрскіх ратавальнікаў | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт