Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У ліпені месяца работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУА «Міёрскі дзіцячы сад №1», ДУА «Міёрскі дзіцячы сад №2», ДУА «Міёрскі дзіцячы сад №3».

Пры правядзенні маніторынгаў асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання проціпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі. Таксама ў ходзе праводзімых маніторынгаў вывучалася выкананне ліцэнзіятам ПГУП «Полацксантэхэлектразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі на дадзеным аб'екце, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена.

Па выніках праведзеных маніторынгаў у ДУА «Міёрскі дзіцячы сад №3» выяўлены парушэнні ў частцы забеспячэння аб'ектаў арганізацыі першаснымі сродкамі пажаратушэння, у ДУА «Міёрскі дзіцячы сад №2» выяўлены парушэнні ў частцы ўтрымання эвакуацыйных выхадаў і шляхоў эвакуацыі. У адрас кіраўнікоў аб'ектаў накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Работнікамі Міёрскага РАНС праведзена мерапрыемства тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару на аб'екце «Мадэрнізацыя будынка філіяла «Павяцкі сельскі Дом культуры» дзяржаўнай установы культуры «Міёрскі цэнтр культуры і народнай творчасці», размешчанага па адрасе: аг. Павяцце,
вул. Маладзёжная, д. 1», у ходзе якога парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.

Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, што прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце «Аўтамаг»
ІП Ладзіс (рэалізацыя вогнетушыцеляў парашковых АП-2), крама «Метр2» (сродкі проціпажарнай абароны: склад вогнеаховы драўніны і матэрыялаў на яе аснове).

Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

Супрацоўнікі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Інспектар СНіП Міёрскага РАНС Э.А.Лабецкі

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт