Уклад ратавальнікаў у добраўпарадкаванне раёна
Указам № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі 2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання, які ўключае ў сябе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне парадку для жыццядзейнасці людзей.
Выратавальнікі не засталіся ўбаку ад такой важнай падзеі і ўжо з пачатку года актыўна прымаюць удзел у мерапрыемствах па добраўпарадкаванні тэрыторыі раёна.
Вясной сумесна з работнікамі Дзісненскага лясгаса прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё» і высадзілі больш за 7 тысяч саджанцаў елкі і хвоі на тэрыторыі Узменскага сельскага савета. Выратавальнікі ўпэўнены, што прыродныя багацці – гэта здабытак, які неабходна берагчы і прымнажаць. Невялікі ўклад кожнага ў прымнажэнне лясоў Беларусі ў будучыні прынясе свае плады.
У год васьмідзесяцігоддзя Вялікай Перамогі работнікі МНС наводзілі парадак на воінскіх пахаваннях на тэрыторыі раёна. Сумеснымі намаганнямі ўлады і арганізацый рэгіёна на тэрыторыі могілак у населеным пункце Язна былі праведзены работы па добраўпарадкаванні і ўстаноўцы памятных абэліскаў на пахаваннях удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Селівестра Аляксеевіча Жанова, камісара партызанскага атрада імя М.Ф. Гастэлы і Ніны Рыгораўны Багданавай, малодшай медсястры эвакуацыйнага шпіталя.
Выратавальнікі лічаць, што пытанне добраўпарадкавання і навядзення парадку, у тым ліку ў месцах пахаванняў, важна для кожнага чалавека і дадзеную працу праводзіць важна і трэба, перш за ўсё, для будучага пакалення і ўшанавання памяці загінуўшых абаронцаў.
У рамках раённай праграмы па добраўпарадкаванні тэрыторыі Рэспубліканскага заказніка «Ельня» работнікі МНС прынялі актыўны ўдзел у навядзенні парадку і добраўпарадкаванні прылеглай да заказніка тэрыторыі і дарогі да яго.
У такі важны для краіны год, выратавальнікі не плануюць спыняцца, бо наперадзе яшчэ шмат планаў, якія пад сілу ажыццявіць сумеснымі намаганнямі!