Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У чэрвені месяца работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах філіял «Павяцце» СУП «Черессы», ПУПКС «Міёрскі», ААТ «Туркова», ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс», кафэ «Аладзін» ТАА «Дзвінскаіл».
Пры правядзенні маніторынгаў асаблівая ўвага нададзена пытанням захавання супрацьпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі. Па выніках праведзеных маніторынгаў у філіяле «Павяцце» СУП «Черессы», ПУПКС «Міёрскі», ААТ «Туркова», ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс» выяўлены парушэнні ў частцы не навучання работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, па забеспячэнні аб'ектаў арганізацыі першаснымі сродкамі пажаратушэння, правядзенні ў арганізацыі супрацьпажарных інструктажоў, а таксама да ўтрымання першасных сродкаў пажаратушэння ў спраўным стане. У кафэ «Аладзін» ТАА «Дзвінскаіл» выяўлены парушэнні ў частцы забеспячэння аб'ектаў арганізацыі неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння, да ўтрымання эвакуацыйных выхадаў, а таксама ўтрымання сістэмы пажарнай сігналізацыі ў працаздольным стане. У адрас кіраўнікоў аб'ектаў накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
У ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару на аб'екце «капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй адміністрацыйнага будынка, размешчанага па адрасе: г. Міёры,
вул. Камсамольская, д. 63» і на аб'екце будаўніцтва «40-кватэрны жылы дом па вул. Верхнядзвінская, д. 35 у г. Міёры», па выніках якіх выяўлены парушэнні ў частцы не забеспячэння аб'ектаў у поўным аб'ёме першаснымі сродкамі пажаратушэння. Па выніках кіраўнікам былі накіраваны прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў.
Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце «Электрасіці» (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных, датчыкаў пажарных), крама «Дамавы» (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных, датчыкаў пажарных).
Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
Работнікамі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Інспектар СНПіП Міёрскага РАНС Э.А.Лабецкі