Папярэджвайце дзяцей аб небяспецы гульні з агнём!

Дзіцячыя свавольствы з агнём часта становяцца прычынай пажараў. Як паказвае практыка, часта такія пажары адбываюцца з-за адсутнасці навыкаў у дзяцей асцярожнага абыходжання з агнём, недастатковага кантролю за іх паводзінамі з боку дарослых, а ў шэрагу выпадкаў – няўмення бацькоў арганізаваць вольны час сваіх дзяцей. Ва ўзросце ад трох да сямі гадоў дзеці ў сваіх гульнях часта паўтараюць учынкі і дзеянні дарослых, імітуючы іх працу. Імкненне да самастойнасці асабліва праяўляецца ў той час, калі дзеці застаюцца адны. Нельга быць упэўненым, што дзіця, застаўшыся адно дома, не вырашыць пагуляць з скрыначкай запалак або запальніцай, не захоча падпаліць паперу, не зробіць вогнішча, якое ён бачыў у лесе.

Прадухіліце дзіцячыя свавольствы з агнём:

- навучыце дзіця дзеянням пры пажары, пакажыце яму магчымыя выхады для эвакуацыі;

- навучыце дзіця не панікаваць і не хавацца ў выпадку пажару;

- не давярайце дзецям сачыць за электрапрыборамі, печамі і газавай плітой;

- хавайце ад дзіцяці запалкі, запальніцы і інш.;

- не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду!

- сачыце за тым, як дзеці праводзяць вольны час, чым цікавяцца, адцягвайце іх ад бескарыснага баўлення часу.

- памятайце: ахоўныя прыстасаванні на штэпсельныя разеткі зніжаюць рызыку электратраўмы ў дамах з маленькімі дзецьмі;

- рэгулярна правярайце бытавую тэхніку на прадмет пашкоджанняў;

- растлумачце дзецям, што нельга карыстацца электрапрыборамі без дазволу дарослых.

Выхоўваючы дзіця і прывіваючы яму неабходныя навыкі бяспечных паводзін у побыце, перш за ўсё, самі бацькі павінны паказваць годны прыклад паводзін. Бо асноўная адказнасць за прадухіленне пашкоджанняў у побыце ляжыць на бацьках; рацыянальная арганізацыя догляду за дзецьмі, асцярожнасць, адказнасць, самадысцыпліна павінны адыгрываць вядучую ролю ў папярэджанні небяспечных сітуацый. Задача бацькоў – максімальна ўбяспечыць свайго дзіцяці – прывіць навыкі асцярожнасці, дысцыплінаванасці і бяспечных паводзін.