Пажарна-прафілактычная праца ў жыллі
З мэтай папярэджання пажараў у жылых дамах грамадзян і гібелі людзей на іх, у Міёрскім раёне праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на дадатковае навучанне, тлумачэнне правілаў пажарнай бяспекі і прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы гібелі людзей на пажарах.
Выратавальнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйдавыя мерапрыемствы па домаўладаннях грамадзян на тэрыторыі г. Міёры. Наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, спраўнасць ацяпляльных прыбораў, веданне нумароў выкліку экстранных службаў і ўменне правільна рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі – усё гэта і не толькі цікавіла выратавальнікаў падчас наведвання грамадзян на доме.
– Многім грамадзянам даводзіцца тлумачыць, навошта неабходна ўсталёўваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў кожным жылым пакоі, – распавядае начальнік Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Паўлавіч. – Нават калі чалавек пражывае адзін, абсталяваць апавяшчальнікамі неабходна кожны жылы пакой, бо не выключаецца магчымасць узгарання электраправодкі, альбо электрапрыбораў. У такім выпадку пажарны апавяшчальнік дапаможа выявіць узгаранне на ранняй стадыі і прадухіліць бяду.
Распавядалі насельніцтву і пра важнасць правільнай эксплуатацыі ацяпляльных печаў.
– Печ – гэта сэрца дома, і па тым, у якім стане яна знаходзіцца, можна меркаваць пра стаўленне да ўласнага дабрабыту дамачадцаў, – распавядае інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Генадзь Барысевіч. – Усталяваны прадпечаны ліст, адсутнасць расколін у муры, атынкаваны і пабелены комін печы – гэта не проста набор слоў, а правілы, напісаныя часам.
Па выніках праведзеных мерапрыемстваў па абследаванні домаўладанняў грамадзян, падрыхтаваны шэраг інфармацый суб'ектам прафілактыкі, а таксама лісты працаздольным сваякам пажылых грамадзян.