Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У маі месяцы работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы на наступных аб'ектах:
- маніторынгі ААТ «Любінова», вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Міёрскі мясакамбінат», філіяла «Міёрскі ККЗ» адкрытага акцыянернага таварыства «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў»;
- выбарачная праверка ААТ «Папшулі»;
- мерапрыемства тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару на аб'екце «40-кватэрны жылы дом па вул. Верхнядзвінская, 35 у г. Міёры».
Пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў аб'ектаў, асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання проціпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі.
Па выніках правядзення маніторынгаў і выбарачнай праверкі выяўлены шэраг парушэнняў, якія тычацца забеспячэння і спраўнасці першасных сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў) на аб'ектах і тэхніцы арганізацый, таксама выяўлены парушэнні ў частцы навучання адказных службовых асоб па пытаннях пажарнай бяспекі, правядзення проціпажарных інструктажоў з работнікамі, забеспячэння гатоўнасці да прымянення знешняга проціпажарнага водазабеспячэння, спраўнасці печавага абсталявання, парадку захоўвання гаручых рэчываў і матэрыялаў.
У ходзе праводзімага маніторынгу вытворчага унітарнага прадпрыемства «Міёрскі мясакамбінат» вывучана выкананне ліцэнзіятам Міёрскага АДА МУС Рэспублікі Беларусь патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі. Усе выяўленыя парушэнні былі ўстараняны ў найкароткія тэрміны ў межах праводзімага нагляднага мерапрыемства. У ходзе праводзімага маніторынгу праведзена мэтавы выступ перад прадстаўнікамі Міёрскага АДА МУС Рэспублікі Беларусь і работнікам вытворчага унітарнага прадпрыемства «Міёрскі мясакамбінат», адказным за забеспячэнне працаздольнасці і тэхнічнае абслугоўванне установак пажарнай аўтаматыкі аб'екта, у ходзе правядзення выступлення была завастрана ўвага на якаснае, своечасовае тэхнічнае абслугоўванне, а таксама ўстараненне ў найкароткія тэрміны няспраўнасцей вышэйназваных сістэм.
Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвых аб'ектах: магазін «Майстар» (рэалізацыя вогнетушыцеляў, пагонных электрамантажных вырабаў, выпраменьвальнікаў пажарных), магазін «Еўралюкс» (рэалізацыя вырабаў пагонных электрамантажных).
Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
Работнікамі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Начальнік Міёрскага РАНС У.П.Рачыцкі