«Бяспечныя канікулы»
З мэтай папярэджання пажараў, іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх у перыяд з чэрвеня па жнівень бягучага года ў прышкольных аздараўленчых лагерах устаноў адукацыі пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспечныя канікулы». Работнікі МНС у рабоце з дзецьмі будуць выкарыстоўваць як ужо адпрацаваныя, так і новыя формы работы. Мерапрыемствы ў школах будуць насіць характар «правядзі дзень з МНС».
У працэсе правядзення мерапрыемстваў ратавальнікі Мёршчыны плануюць нагадаць дзецям, як важна ведаць і ўмець прадухіліць пажар, а таксама ліквідаваць яго, калі ён усё ж адбыўся. Будуць прапанаваны розныя формы работы: рухомыя конкурсы і гульні, лагічныя заданні. Традыцыйна, наймацнейшыя па выніках мерапрыемстваў не застануцца без заслужаных падарункаў ад МНС.
Ратавальнікі нагадваюць, што неабдуманае стаўленне да ўласнай бяспекі можа стаць прычынай траўматызму. Паважаныя дарослыя! Менавіта ад вашай уважлівасці і вопыту залежыць не толькі здароўе і розум дзяцей, але часам і цэлае жыццё. Навучыце дзіця правілам паводзін пры пажары, вывучыце разам з ім тэлефоны экстранных службаў, патлумачце, як трэба эвакуіравацца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Інспектар СПіВА Мёрскага РАНС А.М.Гіржда