Торжественное принятие новых членов БМООСП

Урачыстае прыняцце новых членаў БМААСП

На Міёршчыне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы па папаўненні шэрагаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

Работнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках святкавання 80-ці гадавіны Вялікай Перамогі правялі ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў і прыняцце ў шэрагі новых актывістаў раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных на плошчы Паўшых байцоў у г. Міёры. Дзецям расказалі аб дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, пазнаёмілі з сімволікай арганізацыі і акцыямі, што праводзяцца пад яе эгідай.

Юныя ратавальнікі прынялі прысягу і паабяцалі, што будуць актыўна ўдзельнічаць у маладзёжным руху і рабіць усё магчымае для забеспячэння бяспекі навакольных.

Урачыстае прыняцце новых членаў БМААСП | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт