ГИМС паведамляе
У мэтах забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі маламерных суднаў у навігацыйны перыяд суднаўладальнікі абавязаны своечасова паклапаціцца аб тэхнічным стане сваіх маламерных суднаў і прайсці іх тэхнічнае асведчанне.
22 мая з 9.00 да 15.00 на тэрыторыі Міёрскага РАНС дзяржаўны інспектар Браслаўскага ўчастка ДІГС будзе праводзіць тэхнічнае асведчанне маламерных суднаў.
Для тэхнічнага асведчання маламерных суднаў суднаўладальніку неабходна прадаставіць само судна з усім наяўным на ім абсталяваннем (падвесны рухавік, калі ён маецца) і камплектам абсталявання, прадугледжаным патрабаваннямі бяспекі (індывідуальныя выратавальныя сродкі, водаадліўныя сродкі, якарнае і швартовае прыстасаванні, вёслы, сродкі супрацьпажарнай абароны).
Маламернае судна, якое прад'яўляецца да тэхнічнага асведчання, яго корпус, механізмы і абсталяванне павінны быць чыстымі, з якасным лакафарбавым пакрыццём. На борце маламернага судна кантрастнай незмыўнай фарбай, самаклейкай плёнкай кантрастнага колеру або клеючым матэрыялам полівінілхларыду (для надуўных суднаў) адной радком на адлегласці адной чвэрці даўжыні корпуса ад форштэўня (насавая частка судна) вышэй ватэрлініі павінен быць нанесены рэгістрацыйны нумар. Вышыня літар і лічбаў рэгістрацыйнага нумара павінна быць не менш за 100мм, шырыня літар і лічбаў – не менш за 50 мм, шырыня наносімых ліній – 15 мм, адлегласць паміж літарамі і лічбамі – 15-20 мм.