Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У красавіку работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУА «Узменская базавая школа», ДУА «Слабадская пачатковая школа», гасцініцы «Ніка» ЧТУП «Нікафуд».

Пры правядзенні маніторынгаў аб'ектаў, асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання проціпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі.

Па выніках правядзення маніторынгаў ва ўстановах адукацыі выяўлены шэраг парушэнняў, якія тычацца бяспечнага стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў. У ходзе праводзімых маніторынгаў таксама вывучалася выкананне ліцэнзіятам ЧТУП «Полацксантэх-электразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі ў дадзеных установах, выяўлены парушэнні ў будынку дзіцячага сада ДУА «Узменская базавая школа». Усе наяўныя парушэнні былі ўстаранены ў найкароткія тэрміны ў межах праводзімых наглядных мерапрыемстваў.

Па выніках правядзення маніторынгу гасцініцы «Ніка» выяўлены парушэнні, якія тычацца сістэмы навучання адказных службовых асоб па пытаннях пажарнай бяспекі. У ходзе праводзімага маніторынгу таксама вывучалася выкананне ліцэнзіятам Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі на ўказаным аб'екце, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена. Кіраўніку накіраваны рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых парушэнняў.

Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце «Тры цаны» ТАА «Плэй хард» (рэалізацыя выпрацоўшчыкаў пажарных), крама «Аўтазапчасткі» ТАА «Барут» (рэалізацыя вогнетушыцеляў), павільён «МТМ» ТАА «МТМ-плюс» (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных).

Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

Работнiкi Мiёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасцi выканання патрабаванняў пажарнай бяспекi ўсiмi работнiкамi прадпрыемстваў i арганiзацый. Пры выяўленнi узгаранняў неабходна апавясцiць аб гэтым людзей, якiя могуць знаходзiцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па лiквiдацыi загаранняў, паведамiць аб пажары ў службу выратавання.

Намеснiк начальнiка Мiёрскага РАНС                             В.П.Рачыцкi

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт