Миорские спасатели приняли участие в Республиканской акции  «Дай лесу новае жыццё»

Міёрскія ратавальнікі прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё»

Для ратавальнікаў Мёршчыны пасадка дрэў стала ўжо добрай традыцыяй. Ужо не ў першы раз яны прымаюць удзел у такой акцыі, паказваючы тым самым сваю неабыякавасць да азелянення роднай краіны і перадачу будучаму пакаленню паўнавартаснага і квітнеючага ляснога фонду.

Шчыра і плённа ратавальнікі сумесна з работнікамі Дзісненскага лясгаса прынялі ўдзел у акцыі і высадзілі больш за 7 тысяч саджанцаў хвоі і елкі на тэрыторыі Узменскага сельскага савета.

– Мы заўсёды рады прымаць удзел у падобных акцыях, якія не толькі карысныя для краіны, але і дапамагаюць у сяброўскай атмасферы правесці час, – адзначыў начальнік Мёрскага райаддзела МНС Віталь Ганін. – Мерапрыемства спрыяе фарміраванню беражлівых адносін да прыроды. Праз некалькі гадоў будучае пакаленне зможа любавацца прыгажосцю лясоў і атрымліваць асалоду ад чысціні паветра.

– Гэта наш абавязак перад краінай і будучымі пакаленнямі, таму сёння мы дружным калектывам падтрымалі добрую ініцыятыву па аднаўленні лясоў, – адзначыў намеснік райаддзела Павел Бурак.

Ратавальнікі ўпэўнены, што прыродныя багацці – гэта здабытак, які неабходна берагчы і прымнажаць. Невялікі ўклад кожнага ў прымнажэнне лясоў Беларусі ў будучыні прынясе свае плады.

Міёрскія ратавальнікі прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт