Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У сакавіку работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУА «Навапогосцкая сярэдняя школа імя Г.І.Цытовіча», ДУА «Павяцкая сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза В.А.Бабічава», ДУА «Дзісненская сярэдняя школа», ДУА «Язненская сярэдняя школа», УЗ «Міёрская ЦРБ».

Пры правядзенні маніторынгаў аб'ектаў, асаблівая ўвага нададзена пытанням захавання супрацьпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі.

Па выніках правядзення маніторынгаў ва ўстановах адукацыі выяўлены шэраг парушэнняў, якія тычацца бяспечнага стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў. У ходзе праводзімых маніторынгаў таксама вывучалася захаванне ліцэнзіятам ПГУП «Полацксантэх-электразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі ў дадзеных установах, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена. У адрас кіраўнікоў устаноў накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Па выніках правядзення маніторынга на аб'ектах установы аховы здароўя таксама выяўлены парушэнні, якія тычацца бяспечнага стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, працаздольнасці і спраўнасці сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння. Кіраўніку ўстановы таксама накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана захаванне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце «Ферум» «ТНКУльтра» (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных), магазін «КаЛіНа» ТАА «АКОтранс» (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных), АЗС №26 (рэалізацыя вогнетушыцеляў).

Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

Супрацоўнікі Мёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Намеснік начальніка Мёрскага РАНС                             В.П.Рачыцкі

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт