Разам за бяспеку

Выратавальнікі Мёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках акцыі «За бяспеку разам» выступілі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый раёна, абследавалі домаўладанні адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, а таксама домаўладанні тых сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Галоўная мэта работы – папярэджанне ўзнікнення пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх.

Пры выступленнях у працоўных калектывах работнікі МНС нагадваюць аб выкананні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі ў частцы эксплуатацыі і мантажу печавага абсталявання, правілах бяспекі пры навядзенні парадку на зямлі, а таксама аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару. Нагадваюць нумары тэлефонаў экстранных службаў.

Пры праверцы домаўладанняў, асаблівую ўвагу выратавальнікі надаюць умовам пражывання грамадзян. З жыхарамі праводзяцца прафілактычныя гутаркі аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў быце, аб недапушчэнні курэння ў ложку, тым больш у стане алкагольнага ап'янення, а таксама не пакіданні малалетніх дзяцей адных без нагляду і аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў домаўладанні.